На набажэнстве ў Маскве прысутнічаў бацька Ілана Маска. Яму там аказалі выключную пашану
Нечаканасцю велікоднай ночы ў маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля стала прысутнасць Эрала Маска — 79‑гадовага бацькі амерыканскага мільярдэра Ілана Маска, піша «Коммерсантъ». Яму там аказалі VIP-прыём.
Фота: Contributor / Getty Images
Пакуль усе прысутныя, уключаючы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і вышэйшых чыноўнікаў, паводле праваслаўнай традыцыі стаялі на працягу ўсёй службы, для замежнага госця зрабілі выключэнне.
Бацьку Ілана Маска адзінаму ў храме далі стул. Фота: Contributor / Getty Images
Спецыяльны карэспандэнт «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў адзначыў гэты кур'ёзны момант:
«Нечаканасць: на пачэсным месцы — тата Ілана Маска Эрал. Ён адзіны, каму выдалі крэсла».