БЕЛ Ł РУС

Украінку не пусцілі ў музей вайсковай тэхнікі ў Германіі. Высветлілася, што і беларусам уваход туды забаронены

12.04.2026 / 21:32

Ганна Стафановіч

«У сувязі з патрабаваннямі ваеннай бяспекі».

Фота з сайта vffwts.de

Пра непрыемную сітуацыю Аксана распавяла ў Threads.

Украінка прыехала з сям’ёй у нямецкі Кобленц, каб паказаць старэйшаму сыну Музей вайсковай тэхнікі Бундэсвера. Кажа, што хлопец вельмі цікавіцца гэтай тэмай. Тры месяцы таму яны ўжо прыязджалі сюды — ніякіх пытанняў праз грамадзянства не ўзнікала.

Але ў гэта раз чамусьці папрасілі паказаць пашпарт. Аксана, дарэчы, нядаўна атрымала нямецкае грамадзянства — але забраць пашпарт яшчэ не паспела. Таму спакойна паказала свой украінскі.

Якім жа было яе здзіўленне, калі яна пачула, што цяпер украінцам у гэты музей уваход забаронены — і не толькі ім. На афіцыйным сайце музея сапраўды пазначана: «У сувязі з патрабаваннямі ваеннай бяспекі доступ да калекцыі ў цяперашні час забаронены грамадзянам дзяржаў, пералічаных у адпаведнасці з пунктам 17 артыкула 13 Закона аб праверцы добранадзейнасці».

Усяго ў спісе 26 краін — і Беларусь таксама. Ёсць там Расія, Арменія, Азербайджан, Узбекістан, Грузія, Кітай, Малдова, Туркменістан і іншыя.

Абмежаванні пачалі дзейнічаць сёлета 3 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула