БЕЛ Ł РУС

Затрыманні па справе Гаюна працягваюцца — вядома пра каля 200 фігурантаў справы

12.04.2026 / 16:06

Nashaniva.com

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманні ў лютым па «справе Гаюна».

Ілюстрацыйны здымак

«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 184 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. 

Суды па «справе Гаюна» адбываюцца літаральна кожны дзень — з пачатку году ў «спіс экстрэмістаў» МУС дадалі 278 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Пераважная большасць з гэтых людзей праходзяць менавіта па «справе Гаюна».

У асноўным фігурантам справы прызначаюць «хатнюю хімію», але вядома і пра выпадкі, калі людзей пазбаўляюць волі.

Чытайце таксама:

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

37‑гадовага веласіпедыста з Салігорска кінулі за краты за Гаюна

Аднаго з узорных работнікаў Мазырскага НПЗ асудзілі па справе Гаюна

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна

Каментары да артыкула