БЕЛ Ł РУС

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

12.04.2026 / 22:06

Nashaniva.com

У Венгрыі прайшлі парламенцкія выбары. Асноўная інтрыга была ў тым, ці ўтрымаецца Віктар Орбан і яго партыя «Фідэс». У рэальнасці яго чакаў правал.

Фота: Thanassis Stavrakis / AP

Яўка на выбарах стала рэкорднай за ўсю гісторыю краіны і перавысіла 77%.

Па выніках падліку 92% галасоў праеўрапейская партыя «Ціса» можа разлічваць на канстытуцыйную большасць — 69,3% мандатаў у парламенце.

Сінім акругі супраць Орбана, аранжавым — за Орбана.

На нашых вачах самая прарасійская і адначасова трампісцкая сіла Еўрасаюза цярпіць разгромную паразу. Орбан сам зрабіў гэтыя выбары фактычным рэферэндумам пра цывілізацыйны выбар Венгрыі і яе будучыню ў ЕС, і Орбан яго з трэскам прайграў.

І візіт віцэ-прэзідэнта ЗША, і заклікі Трампа яму не дапамаглі.

Беларусам істотна тое, што Орбан быў рупарам той плыні на Захадзе, якая заклікала ахвяраваць самастойнасцю Украіны (а значыць, і Беларусі) дзеля атрымання выгад ад Масквы, якая прапаноўвала размяняць Украіну на ласку Масквы, на танныя расійскія энергарэсурсы. І гэтая плынь прайграла. Украінцы могуць уздыхнуць з палёгкаю. Але не менш важна, што гэтыя выбары паказалі абмежаванасць рычагоў уплыву Масквы і Вашынгтона на еўрапейскія справы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула