Орбан павіншаваў Мадзьяра з перамогай
Галасы яшчэ да канца не падлічаны, але адрыў велізарны.
Петэр Мадзьяр, лідар апазіцыйнай партыі «Ціса», пасля галасавання на выбарчым участку ў Будапешце, 12 красавіка 2026 г. Фота: AP Photo / Denes Erdos
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан павіншаваў лідара апазіцыйнай партыі «Ціса» Петэра Мадзьяра з перамогай на парламенцкіх выбарах.
Пра званок паведаміў у фэйсбуку сам Мадзьяр, чыя партыя перамагае з вялікім адрывам.
Орбан прызнаў паразу і падчас выступлення і пацвердзіў, што ўжо павіншаваў Мадзьяра. Ён назваў вынікі выбараў яснымі, але балючымі.
Па выніках падліку 53,45% галасоў, «Ціса» можа разлічваць на дзве траціны мандатаў.
Чытайце таксама:
Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі
Яўка на выбарах у Венгрыі перавысіла 77% — гэта рэкорд за ўсю гісторыі краіны