БЕЛ Ł РУС

Зяленскі павіншаваў Мадзьяра з перамогай на выбарах у Венгрыі

13.04.2026 / 07:50

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны павіншаваў лідара апазіцыйнай партыі «Ціса» з перамогай на парламенцкіх выбарах у Венгрыі.

Праўладны перадвыбарны білборд у Будапешце з партрэтамі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і лідара венгерскай апазіцыі Петэра Мадзьяра з надпісамі «Яны небяспечныя» і «Давайце іх спынім. Проста Фідэс» [партыя Орбана — НН]. Фота: Sean Gallup / Getty Images

«Віншую Петэра Мадзьяра і партыю Ціса з пераканаўчай перамогай. Важна, калі перамагае канструктыўны падыход. Украіна заўсёды імкнулася да добрасуседскіх адносін з усімі ў Еўропе, і мы гатовыя развіваць супрацоўніцтва з Венгрыяй.

Еўропа і кожная еўрапейская дзяржава павінны станавіцца мацнейшымі, і мільёны еўрапейцаў імкнуцца да супрацоўніцтва і стабільнасці.

Мы гатовыя да сустрэч і сумеснай канструктыўнай працы на карысць абодвух народаў, а таксама дзеля міру, бяспекі і стабільнасці ў Еўропе», — гаворыцца ў віншаванні.

Чытайце таксама:

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Орбан павіншаваў Мадзьяра з перамогай

Ціханоўская павіншавала Мадзьяра з перамогай на выбарах

Каментары да артыкула