Знайшоўся пашпарт Статкевіча
Дакумент чамусьці ляжаў у СІЗА №1.
Мікола Статкевіч у тэлеграме распавёў, што вярнуў сабе пашпарт.
«Нарэшце атрымалася знайсці мой пашпарт. Чамусьці ў Мінску — ў СІЗА-1. Разам з пашпартам знайшліся і мае турэмныя рэчы, сярод якіх — «судовы» прысуд і рашэнне «апеляцыйнай інстанцыі». Цікавыя дакументы для будучых даследчыкаў ці следчых. Таксама ёсць рашэнне «суда», якое забараняе мне пакідаць краіну і (які жах!) наведваць казіно», — напісаў палітык.