У наступным годзе розніца паміж Вялікаднямі складзе цэлыя пяць тыдняў
Каталікі і пратэстанты адсвяткуюць у канцы сакавіка, а праваслаўныя — у пачатку мая.
Нікейскі сабор вызначыў святкаваць Вялікдзень у нядзелю, якая ідзе пасля поўні першага вясновага месяца, гэта значыць, таго месяца, поўня якога супадае з днём вясновага раўнадзенства (22 сакавіка) або надыходзіць пасля гэтага дня.
Каталікі і пратэстанты выкарыстоўваюць Рымскую пасхалію, якая супадае з грыгарыянскім календаром, таму тут Вялікдзень можа прыпадаць і на 23 сакавіка, але быць не пазней за 20 красавіка.
Праваслаўныя карыстаюцца Александрыйскай пасхаліяй, якая супадае з юліянскім календаром, які адстае ад грыгарыянскага на 13 дзён. Таму праваслаўны Вялікдзень не можа быць раней за 4 красавіка, а часам і здараецца ў маі.
Таму розніца паміж Вялікаднямі можа скласці месяц, як будзе ў 2027 годзе.
Першы — 28 сакавіка, другі — 2 мая.
У 2028 годзе Вялікдзень будзе, як і год таму, супольны — 16 красавіка, а ў 2029 годзе розніца, як і сёлета, будзе тыдзень: 1 і 8 красавіка.