БЕЛ Ł РУС

Беларусы сталі масава браць мікрапазыкі

13.04.2026 / 15:23

Nashaniva.com

Сярэдняя сума анлайн-крэдыту — 556 рублёў.

У Беларусі набіраюць папулярнасць мікрапазыкі. Яны выдаюцца выключна ў беларускіх рублях, паведамляе Нацбанк.

Калі ў 2023 годзе было заключана толькі 2685 дамоваў агульным аб’ёмам на 500 тысяч рублёў, то ўжо ў 2025 годзе іх колькасць вырасла да 107 800, а агульная сума пазык — да 60 млн рублёў.

Часцей за ўсё анлайн-крэдыт афармлялі на адзін месяц, сярэдняя сума — 556 рублёў. Максімум у доўг бралі 3000 рублёў, але былі і выпадкі, калі патрэбна была толькі 50 рублёў.

Адзначаецца, што пазычальнікамі і крэдыторамі выступалі толькі фізічныя асобы-рэзідэнты. Пры гэтым крэдытораў значна менш — 902 за 2025 год, тады як пазычальнікаў было амаль 15 тысяч.

Атрымаць анлайн-крэдыт можна толькі ў пяці афіцыйна зарэгістраваных арганізацыях. Адна з іх мае сэрвіс бізнес-анлайн-пазык.

Нагадаем, што даваць грошы ў доўг будуць і мабільныя аператары

З 23 красавіка аператары сотавай сувязі ў Беларусі атрымаюць магчымасць выдаваць грамадзянам спажывецкія мікрапазыкі без закладу ў безнаяўнай форме.

Максімальная сума пазыкі складае 200 базавых велічынь, гэта на сёння 9000 рублёў, у разліку на аднаго атрымальніка на дзень заключэння дамовы.

Пры гэтым маладым людзям ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў для атрымання спажывецкай мікрапазыкі патрэбна пісьмовая згода аднаго з законных прадстаўнікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула