БЕЛ Ł РУС

З пачатку года ў Мінску вывезлі больш за сотню кінутых машын

13.04.2026 / 16:19

Nashaniva.com

У Мінску з пачатку 2026 года на стаянкі пад аховай ужо вывезлі больш за сто занядбаных аўтамабіляў, якія нікім не выкарыстоўваліся. У 2025 годзе такіх машын было эвакуявана каля пяцісот, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны

Як растлумачыў генеральны дырэктар арганізацыі «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Андрэй Зыранаў, у горадзе пастаянна адсочваюць аўто, якія доўгі час не выкарыстоўваюцца. Спачатку знаходзяць іх уладальнікаў і дасылаюць ім паведамленне, у якім патрабуюць на працягу месяца альбо прывесці машыну ў належны стан, альбо прыбраць яе на спецыяльную стаянку пад аховай.

Часта ўладальнікі пасля такога папярэджання самі наводзяць парадак са сваім транспартам. Але калі ніякай рэакцыі няма, тады пачынаецца працэдура далейшай утылізацыі гэтых аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў

Стаўкі ўтыльзбору на аўто прыраўняюць да расійскіх. Вось чаму гэта кепская навіна для аўтамабілістаў

У Беларусі новыя стаўкі ўтылізацыйнага збору на аўто. Некаторыя машыны моцна падаражэюць, а іншыя наадварот стануць таннейшыя

Каментары да артыкула