БЕЛ Ł РУС

«Пасля смерці мамы стаў больш замкнёным». Сваякі і знаёмыя расказалі пра падлетка, які загінуў у Гродне

13.04.2026 / 16:53

Nashaniva.com

16‑гадовы Ягор Панкратаў з Гродна, вучань 8 «Ж» класа сярэдняй школы №41, знік без вестак 9 красавіка, а ўчора стала вядома, што яго знайшлі мёртвым. Журналісты выдання «Анлайнер» звязаліся са сваякамі і знаёмымі загінулага падлетка.

Ягор Панкратаў. Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

«Звычайная сям’я, тата адзін гадуе хлапчукоў. У мамы [Ягора] здарыўся інсульт, яна некалькі гадоў ляжала спаралізаваная і памерла каля трох гадоў таму», — расказала «Анлайнеру» сваячка з Масквы.

Пра трагедыю жанчына даведалася ўчора з навін і пакуль не ведае падрабязнасцяў.

Таксама жанчына пагаварыла з мамай дзіцяці, якое вучылася з Ягорам у адным класе. Ала (імя зменена) апісвае хлопца як «спакойнага і добразычлівага».

«Ягор быў другагоднікам. Па характары быў вельмі добрым хлопчыкам! Такі мяккі, добры, трохі сарамлівы падлетак. Калі ён прыйшоў у клас да майго дзіцяці, то быў даволі таварыскім, але пасля смерці мамы ў яго як быццам штосьці пстрыкнула ў галаве: ён стаў больш замкнёным. Было адчуванне, што на яго проста забыліся».

Са слоў Алы, Ягор марыў пра тэлефон і сабраў на яго грошы.

«У выніку яму нехта падарыў тэлефон, але сімку яму так і не купілі…»

Чытайце таксама:

Зніклага ў Гродне падлетка знайшлі мёртвым

У Гродне ўжо трэці дзень шукаюць зніклага падлетка

У Мінску знік уласнік мануфактуры «Наш алей»

Каментары да артыкула