«Я думаў, што я ў ролі доктара». Трамп патлумачыў, навошта ён запосціў сябе ў вобразе Хрыста
Дональд Трамп пракаментаваў скандал вакол выявы, якую ён раней апублікаваў у сваёй сацсетцы Truth Social і дзе быў пададзены ў вобразе, падобным да Ісуса Хрыста, піша CNN.
Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images
Па словах Трампа, ён не меў на ўвазе рэлігійны сэнс выявы. Трамп заявіў, што лічыў, нібыта на малюнку ён паказаны як доктар, які дапамагае людзям.
«Я сапраўды апублікаваў яго, і я думаў, што гэта я ў ролі доктара, і што гэта мае дачыненне да Чырвонага Крыжа», — сказаў ён журналістам у Белым доме.
Таксама Трамп сцвярджае, што інтэрпрэтацыя выявы як вобраза Ісуса — гэта перабольшанне, і так могуць рабіць толькі СМІ, якія разносяць «фэйкавыя навіны».
«Я толькі што пра гэта пачуў і сказаў: «Як яны да гэтага дадумаліся?» Гэта павінен быць я ў выглядзе доктара, які лечыць людзей. І я сапраўды лячу людзей», — сказаў ён.
Раней гэта фота выклікала шырокі рэзананс і крытыку, у тым ліку сярод ягоных уласных кансерватыўных прыхільнікаў. Пасля хвалі абурэння публікацыя была выдаленая.
Сітуацыя адбылася на фоне абвастрэння адносін паміж Трампам і Папам Львом XIV. Прэзідэнт ЗША крытыкаваў пантыфіка за яго пазіцыю адносна Ірана, у той час як Папа заявіў, што не баіцца крытыкі і працягне выказваць сваю пазіцыю.
Чытайце таксама:
Трамп пасля крытыкі выдаліў выяву, на якой ён прыпадобнены да Ісуса Хрыста
Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі