БЕЛ Ł РУС

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

14.04.2026 / 08:17

Nashaniva.com

Папулярны рэстаран беларускай кухні «Спадчына», які месціцца ў цэнтры Гомеля, зноў працуе. Як заўважыў «Флагшток», праз два тыдні пасля маўчання рэстаран стаў абнаўляць сваю старонку ў сацсетцы.

Фота: «Моцныя навіны»

У свежым допісе гаворыцца, што ўстанова адкрыта штодня і чакае кліентаў. Але на пытанні ў каментарах рэстаран адказвае ўнікліва. «Адкрыліся?» — спытаў карыстальнік. «Працуем з 11:00 да 23:00, чакаем вас у госці», — не даў прамога адказу рэстаран.

Пры гэтым анонсаў якіх-небудзь культурных мерапрыемстваў, якія пастаянна ладзіліся ва ўстанове раней, пакуль няма.

Раней ля ўваходу ў рэстаран заўважылі аб'яву пра тое, што з 3 красавіка ён зачынены па тэхнічных прычынах (да ліквідацыі непаладак).

Гэтая абвестка з'явілася неўзабаве пасля таго, як стала вядома пра затрыманне ўдзельнікаў народнага абраду «Гуканне вясны», які праводзіў рэстаран.

Таксама «Флагшток» заўважыў, што ўстанова, верагодна, звольніла свайго арт-дырэктара. Раней адзнака пра такое месца працы стаяла ў сацсетках Святланы Касценка. Цяпер гэтых даных на яе старонках няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула