БЕЛ Ł РУС

У Барысаўскім раёне пешаход упаў каля машыны і пабіў галаву аб кола

14.04.2026 / 11:21

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 13 красавіка ў Барысаўскім раёне на дарозе Барысаў — Халопенічы.

61‑гадовы мужчына пераходзіў дарогу па-за пешаходным пераходам і упаў побач з Renault Megane.

Пры падзенні мужчына ўдарыўся галавой аб кола і асфальт.

Пешаход шпіталізаваны, паведамляе ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула