БЕЛ Ł РУС

Статкевіч распавёў, што да гэтага часу лічыцца зняволеным

14.04.2026 / 13:38

Nashaniva.com

Палітык Мікола Статкевіч, які, паводле заявы прэс-сакратаркі Наталлі Эйсмант, быў памілаваны Лукашэнкам, расказаў, што ў базе МУС ён усё яшчэ зняволены ПК-13 у Глыбокім. 

Пачалося з таго, што Статкевіч захацеў аднавіць пенсію.

«Гісторыя з маім пашпартам, знойдзеным у СІЗА-1, займела працяг.

Высветлілася, што аднавіць пенсію па ім адным нельга — трэба яшчэ даведка аб вызваленні. Тым болей, што, як мне паведамілі, згодна з базай дадзеных МУС я дагэтуль лічуся зняволеным у ПК-13 у Глыбокім.

Прыйшлося зноў ехаць у той СІЗА-1 за даведкай пра вызваленне.

Але там намеснік начальніка па аператыўнай працы паведаміў мне, што такой даведкі мне даць не могуць, бо яны мяне «не вызвалялі», а я быў вывезены з турэмнай бальніцы пры СІЗА «планавым канвоем».

А пашпарт і рэчы мне аддалі, бо яны «належаць мне», — распавёў палітык.

Ён згадаў словы Эйсмант пра вызваленне яго па памілаванні. «Прыгадваю, як адна афіцыйная дама ў тэлевізары сцвярджала, што мяне, нібыта, вызвалілі згодна з «указам аб памілаванні» яшчэ ў верасні мінулага года. Але хто той указ бачыў… А дамы бываюць часам такімі пераменлівымі. Цяпер я канчаткова заблытаўся ў сваім сённяшнім юрыдычным статусе і месцазнаходжанні», — напісаў Статкевіч у тэлеграме. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула