БЕЛ Ł РУС

У Расіі скончыў жыццё самагубствам палітзняволены мастак

14.04.2026 / 18:34

Nashaniva.com

У спіс тэрарыстаў Андрэя Акузіна дадалі ўжо пасля смерці, паведамляе «Медыязона».

Андрэй Акузін

У СІЗА ў Камсамольску-на-Амуры загінуў 53‑гадовы мастак Андрэй Акузін, які, як паведамляецца, скончыў жыццё самагубствам пасля арышту.

Яго затрымалі 2 красавіка нібыта з-за каментарыя, пакінутага ў інтэрнэце ў 2025 годзе — магчыма, гаворка ішла пра лайк або адказ на публікацыю. Сябры і знаёмыя Акузіна сцвярджаюць, што ён не меў адваката.

Паводле слоў яго знаёмай, рэжысёркі Таццяны Фраловай, арыштавалі яго за вельмі дробнае інтэрнэт-выказванне, і абвінавачванні ў «тэрарызме» яна лічыць абсурднымі.

7 красавіка яму споўнілася 53 гады, а ўжо на наступны дзень ён, як паведамляецца, павесіўся ў камеры. Ужо пасля смерці яго ўключылі ў спіс «тэрарыстаў і экстрэмістаў».

Таксама вядома, што ён у перапісцы неаднаразова пісаў пра тое, што «адзіны свабодны пратэст сёння — гэта самагубства».

Андрэй Акузін быў вядомым у Камсамольску-на-Амуры мастаком: у 2000‑х у яго праходзілі персанальныя выставы, а пазней ён працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у драматычным тэатры.

Чытайце таксама:

У Расіі аб'явілі «экстрэмісцкай арганізацыяй» «Мемарыял»

Расійскаму палітвязню дадалі паўтара года зняволення за вокліч «Слава Украіне! Смерць Пуціну!»

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве

Каментары да артыкула