БЕЛ Ł РУС

«Яна скончана». Трамп заявіў пра завяршэнне вайны з Іранам

15.04.2026 / 08:14

Nashaniva.com

Дональд Трамп абвясціў пра заканчэнне ваенных дзеянняў супраць Ірана. Пра гэта паведаміла журналістка Fox Business Марыя Барцірама, анансуючы эксклюзіўнае інтэрв'ю з прэзідэнтам ЗША.

Паводле слоў Барцірамы, яна звярнула ўвагу на тое, што Трамп гаворыць пра канфлікт у мінулым часе, і папрасіла ўдакладніць, ці азначае гэта фінал аперацыі на Блізкім Усходзе.

«Яна скончана», — прывяла журналістка адказ прэзідэнта ЗША ў відэа, апублікаваным у сацсетцы X.

Join me tomorrow for my #exclusive@MorningsMaria@foxbusiness w @POTUS @WHITEHOUSE 6-9am et pic.twitter.com/y8d6AR1qfi

— Maria Bartiromo (@MariaBartiromo) April 14, 2026

Поўная версія інтэрв'ю павінна выйсці сёння.

На дадзены момант афіцыйных пацверджанняў ад Белага дома або Пентагона аб поўным спыненні ваенных дзеянняў няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула