БЕЛ Ł РУС

У выніку расійскага ўдару па Запарожскай вобласці загінулі два чалавекі

15.04.2026 / 08:20

Nashaniva.com

Два чалавекі загінулі ў Запарожскай вобласці пасля ўдараў расійскай арміі. Пра гэта паведаміў кіраўнік мясцовай ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.

Фота: Адміністрацыя Запарожскай вобласці

Паводле яго слоў, на працягу сутак расійскія войскі нанеслі ўдары па 43 населеных пунктах Запарожскай вобласці.

У адным з іх пад удар трапілі аўтастаянка, прадпрыемства, прыпынак грамадскага транспарту, бліжэйшыя жылыя дамы і кіёск — 74‑гадовая прадавачка кіёска загінула. Дзе загінуў яшчэ адзін чалавек, Фёдараў не ўдакладніў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула