БЕЛ Ł РУС

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў

15.04.2026 / 12:27

Nashaniva.com

На Гродзеншчыне прадпрымальныя правяраючыя кантралюючага органа, які не называецца, вырашылі дадаткова на працы зарабіць. Прыйшоўшы на прыватнае прадпрыемства, яны знайшлі парушэнні і прапанавалі камерсанту здзелку.

Схема была простая: бізнэсмен дае ім 50 000 рублёў, а яны таму — мінімальны штраф.

9 красавіка, як грошы перайшлі ў рукі службовых асоб, кантралёраў — аднаму 22 гады, другому 37 — затрымалі.

Ім пагражае да 15 гадоў зняволення. Следчыя правяраюць, ці не былі хабары пастаўлены ў іх на паток.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула