Наста Кудасава адпраўляецца ў паэтычны тур
Наста Кудасава і выдавецтва «Камунікат» наведаюць Беласток, Вільню, Рыгу і Талін з прэзентацыямі новай кнігі «Лірыка», піша bellit.info.
Наста Кудасава і выдавецтва «Камунікат» наведаюць Беласток, Вільню, Рыгу і Талін з прэзентацыямі новай кнігі «Лірыка». Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. «Лірыка» і стане адным з галоўных пунктаў размовы.
Падчас сустрэчы паэтка раскажа:
- — пра новы зборнік
- — пра эмігранцкі боль і аптымізм
- — чаму яе вершы важна чытаць уголас
- — чым адрозніваецца вясна на радзіме ад вясны ў эміграцыі
Не абыдзецца таксама без згадкі пра гдыньскія пончыкі…
Сустрэчы ладзяцца ў межах праграмы ArtPower Belarus у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі».
Расклад сустрэчаў:
23 красавіка (чацвер), 18:00, Беласток
Беларускі Хаб «Новая зямля»
ul. Św. Rocha 5 lok. 32, Białystok
24 красавіка (пятніца), 18:00, Вільня
Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча
Vilniaus g. 20, Vilnius
25 красавіка, субота, 15:00, Рыга
Дом Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі
Slokas iela 37, Riga
26 красавіка, нядзеля, 14:00, Талін
Pärnu mnt, 6, Tallinn
На кожнай прэзентацыі працавацьме кропка продажу кнігарні «Kamunikat.shop». Можна будзе набыць шэраг навінак ад Камуніката.