БЕЛ Ł РУС

У Беларусі распрацоўваюць свой інстаграм

15.04.2026 / 14:27

Nashaniva.com

У Беларусі хочуць стварыць «суверэнны інстаграм» — сацсетку YALINK, «адаптаваную пад Беларусь і якая не залежыць ад іншых пагроз звонку».

У Беларусі распрацоўваюць аналаг інстаграма, расказаў аўтар ідэі Ян Гулевіч выданню Times.by. У яго самога ёсць акаўнт у інстаграме з амбіцыйным запісам у профілі: «Стваральнік найлепшага IT-праекта СНД».

— Запускаем сваю сацсетку YALINK, адаптаваную пад Беларусь і якая не залежыць ад іншых пагрозаў «зараз мы вас усіх як адключым і заблакуем». Платформа будзе не проста «прыгожай стужкай для кантэнту», а разумным бізнэс-профілем. […] Наша сацсетка будзе без навязанага трафіку. Калі не ўказалі ў спісе інтарэсаў «аўто», сістэма вам і не будзе паказваць гэты кантэнт. Нават пад падліўкай «можа спадабацца». Толькі тое, на што падпісаліся самі. Ніякай алгарытмічнай дакучлівасці», — кажа Гулевіч.

Праграму не будуць заліваць у AppStore ці Play Market. Усталёўваць прапануюць проста з браўзера.

Як моцна айчынная сацсетка будзе падобная да інстаграма і каму яна спатрэбіцца, пакуль не зразумела. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула