БЕЛ Ł РУС

Рэальныя даходы беларусаў выраслі

15.04.2026 / 20:07

Nashaniva.com

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі выраслі на 7,2% у студзені-лютым 2026 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, сцвярджае Белстат.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле даных статыстычнага ведамства, у агульнай суме грашовых даходаў аплата працы займае 64,9%. Яшчэ 23,2% прыпала на пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву.

7% склалі даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, а 4,9% — даходы ад уласнасці і іншыя даходы.

Чытайце таксама:

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?

Каментары да артыкула