БЕЛ Ł РУС

У выніку ўдару па Адэсе загінулі сем чалавек

16.04.2026 / 07:48

Nashaniva.com

Адэса за ноч перажыла некалькі хваляў атак ракетамі і ўдарнымі БпЛА.

Вядома пра семярых загінулых, яшчэ 11 чалавек пацярпелі, ім аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога.

Пашкоджаны аб’екты інфраструктуры і жылы дом у Хаджыбейскім раёне, таксама выбуховай хваляй у некалькіх будынках выбіта больш за 300 вокнаў.

Акрамя таго, зафіксаваны пашкоджанні ў адным з паркаў Прыморскага раёна, паведамляе РБК-Украіна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула