БЕЛ Ł РУС

Апавяданні Някляева выходзяць кнігамі на польскай і беларускай мовах

16.04.2026 / 09:35

Nashaniva.com

Выдавецтва Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку анансавала выхад навінкі аўтарства Уладзіміра Някляева — зборніка апавяданняў «Святая крыніца».

Выданне прымеркавана да 80‑годдзя пісьменніка. Кніга будзе даступная ўжо 17 красавіка на Кніжным кірмашы ў Беластоку ў двух варыянтах: на беларускай і на польскай мовах, піша bellit.info.

Кожнае апавяданне ў гэтым зборніку — гэта асобная гісторыя, але разам яны ўтвараюць шматгалосую размову з літаратурнай традыцыяй і сучаснасцю. Тут ёсць і містычна-экзістэнцыйныя развагі пра жыццё і смерць, і трагічна-іранічныя вобразы пасляваеннай вёскі на беларуска-літоўскім памежжы, і гратэскавае адлюстраванне сучаснай беларускай рэчаіснасці, а таксама іншыя нечаканыя сюжэты і інтанацыі. Такая разнастайнасць дазваляе ўбачыць шырыню творчага мыслення Някляева і адчуць, наколькі беларуская літаратура блізкая польскай і ў той жа час адрозніваецца ад яе, дзеліцца ўражаннямі ад працы перакладчык Марцін Рэмбач.

Салон беларускіх незалежных выдавецтваў на Кніжным кірмашы ў Беластоку будзе працаваць

— 17 красавіка / 10:00—18:30

— 18 красавіка / 10:00—18:30

— 19 красавіка / 10:00—16:30

Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных наведаць кірмаш і прыдбаць цікавыя выданні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула