На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет
На станцыі быў дэмантаваны адзін турнікет, і на яго месцы ўсталявалі эксперыментальны, які пэўны час будзе працаваць у тэставым рэжыме.
Ён размешчаны ў вестыбюлі з боку плошчы Незалежнасці злева ад кабіны кантралёра, піша БелТА.
Сярод асаблівасцяў турнікета — магчымасць працаваць у двух рэжымах: на ўваход і на выхад пасажыраў. «На вялікай панэлі відаць буйныя «чалавечкі» — зялёны абазначае дазвол, а чырвоны — забарону на праход.
Дзверцы турнікета зроблены з трывалага аргшкла і абрамлены сталёвымі дугамі, спрацоўваюць хутка, але бяспечна. У новым турнікете ёсць звыклы прыёмнік жэтонаў, а таксама валідатар для аплаты праезду бескантактавымі банкаўскімі картамі і праязнымі дакументамі», — распавялі ў метрапалітэне.
Вытворца новага ўзору турнікета — НДІ ЭВМ.