БЕЛ Ł РУС

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне

16.04.2026 / 11:33

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 17—19 красавіка.

Фота: Lookby.Media

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі — дажджы. Ноччу +1.. +7°C, максімальная ўдзень +8… +13°C, у асобных раёнах паветра прагрэецца да +15°C. 

У суботу ноччу на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман.

Ноччу складзе +1… +7°C, максімальная ўдзень будзе ў межах +11… +18°C.

У нядзелю краіна будзе знаходзіцца на паўднёвай перыферыі скандынаўскага антыцыклону, пры гэтым чакаецца паступленне прахалодных паветраных мас з паўночнага захаду еўрапейскай часткі Расіі.

Ноччу -1… +5°C, максімальная ўдзень +8… +15°C, па захадзе да +18°C.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула