БЕЛ Ł РУС

Госць забіў прыяцеля на дачы і суткі праспаў побач з целам

16.04.2026 / 12:12

Nashaniva.com

Напрыканцы кастрычніка 2025 года 43‑гадовы жыхар Наваполацка прыехаў у Верхнядзвінскі раён праведаць 42‑гадовага знаёмага. Там яны некалькі дзён разам выпівалі, распавядае СК.

Ужо ў лістападзе, падчас чарговага застолля, мужчыны пасварыліся. Госць схапіўся за нож і некалькі разоў ударыў гаспадара хаты. Пасля гэтага ён працягнуў піць і проста лёг спаць.

На наступны дзень мужчына заўважыў, што сябар не дыхае. Ён накрыў цела коўдрай і заставаўся ў хаце яшчэ каля сутак, а потым з'ехаў дадому.

Пакуль ён знаходзіўся ў адным пакоі з забітым, яму тэлефанавала маці загінулага — забойца супакойваў яе і ўгаворваў не прыязджаць.

Праз некалькі дзён жанчына, якая так і не змагла звязацца з сынам, прыехала да яго сама і знайшла яго мёртвым.

Следчыя, якія прыбылі на месца, пабачылі раскіданыя рэчы і раны на целе загінулага, якія сведчылі, што была бойка. Эксперты налічылі не менш за дванаццаць удараў, частка з якіх была нанесена нажом.

Падазраванага знайшлі і затрымалі. Сярод яго рэчаў адшукалі нож, экспертыза пацвердзіла: гэта кроў забітага сябра.

На допыце мужчына апраўдваўся, што не хацеў забіваць знаёмага, а ва ўсім вінаватая гарэлка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула