Двухгадовы хлопчык выпаў з акна другога паверха ў Чэрвені
Хлопчык знаходзіўся ў пакоі з бацькамі.
Бацька ў гэты час спаў, а маці выйшла на некалькі хвілін, пакінуўшы дзіця без нагляду.
З цялеснымі пашкоджаннямі малы шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя. Яго стан ацэньваецца як цяжкі, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.