БЕЛ Ł РУС

Цэнтрабанк РФ: Эканоміка Расіі ўпершыню ў гісторыі сутыкнулася з недахопам рабочай сілы

16.04.2026 / 13:24

Nashaniva.com

Вайна з Украінай пры гэтым не згадваецца.

Эканоміка Расіі ўпершыню ў сучаснай гісторыі сутыкнулася з недахопам рабочай сілы. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтральнага банка Эльвіра Набіуліна падчас Біржавога форуму Масбіржы, пішуць «Ведамасці».

«Гэта новая рэальнасць для ўладаў, новая рэальнасць для бізнэсу», — заўважыла яна.

Набіуліна адзначыла, што зараз пагаршэнне знешніх умоў працягваецца амаль на пастаяннай аснове. Гэта і разгон інфляцыі да пачатку мінулага года да 10%, і ёсць сведчанні перагрэву эканомікі. 

15 красавіка прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на нарадзе па эканамічных пытаннях паведаміў, што беспрацоўе ў Расіі працягвае заставацца на нізкім узроўні (2,1%). На яго думку, гэта дазваляе казаць пра змены на рынку працы ў краіне. 

Вайна з Украінай пры гэтым не згадваецца. У сакавіку 2026 года Пуцін падпісаў указ аб павелічэнні колькасці ўзброеных сіл РФ да рэкордных лічбаў — каля 2,3 мільёна чалавек, з якіх 1,5 млн — непасрэдна вайскоўцы.

Паводле апошніх падлікаў журналістаў Рускай службы Бі-бі-сі і выдання «Медыязона» на аснове адкрытых звестак, пацверджаныя страты Расіі ў вайне супраць Украіны перавысілі 200 тысяч чалавек.

Міжнародныя арганізацыі і заходнія разведкі даюць значна большыя ацэнкі агульных страт Расіі — сотні тысяч загінулых і больш за мільён параненых. Паводле некаторых звестак, у 2025 годзе штомесячна з поля бою выбывала каля 35 тысяч расійскіх вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула