БЕЛ Ł РУС

Новыя камеры ў Мінскай вобласці цяпер выводзяць парушэнні і нумар аўто на табло на трасе

16.04.2026 / 14:02

Nashaniva.com

Кіроўцы на трасе пад Мінскам атрымліваюць «лісты шчасця» на вялікім экране падчас руху.

Дзяржаўтаінспекцыя запусціла эксперымент у Мінскай вобласці: зараз камеры фіксуюць не толькі перавышэнне хуткасці, але і іншыя правіны — непрышпілены рамень бяспекі, адсутнасць тэхагляду, запазычанасці па штрафах. А інфармацыя пра парушэнні і нумар аўто выводзіцца на электронныя шчыты над дарогай.

Эксперымент праходзіць на трасе Р-53 участак ад Жодзіна да Кургана Славы.

Падобныя экраны з тэкставымі папярэджаннямі заўважаюць і ў раёне Дзінараўкі ў бок Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула