У Гомелі ў кватэры на пажары загінулі сужэнцы
Пажар адбыўся сёння ў кватэры ў пяціпавярховым доме на вуліцы Багданава ў Гомелі.
Калі ратавальнікі прыехалі на месца здарэння, з акна кватэры на пятым паверсе ішоў дым.
Пажарныя патушылі агонь, але было позна. У кватэры яны знайшлі загінулых: 65‑гадовага гаспадара кватэры і яго 68‑гадовую жонку.
Прычына здарэння ўстанаўліваецца. Адна з версій — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.