БЕЛ Ł РУС

На Партызанскім праспекце ў Мінску перакулілася таксі ВІДЭА

16.04.2026 / 16:42

Nashaniva.com

Дарожна-транспартнае здарэнне каля дома №150а па Партызанскім праспекце, паведамляе УУС Мінскага гарвыканкама.

Абставіны і прычыны аварыі ўдакладняюцца.

На відэа, прысланым чытачом выдання «Анлайнер», відаць, што машына таксі сутыкнулася з электракарам Tesla. 

Таксі рухалася ў крайняй правай паласе, у якую, падобна, пачала перастройвацца Tesla. Удар — таксі перакулілася, а электракар адкаціўся ў левую паласу.

Праз ДТЗ ускладнены рух па праспекце Партызанскім ад вуліцы Куляшова ў напрамку МКАД.

Кіроўцам раяць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту і, па магчымасці, аб’язджаць гэты ўчастак дарогі.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула