БЕЛ Ł РУС

На Гомельшчыне паставяць аглядную вышку з відам на Чарнобыльскую АЭС

16.04.2026 / 20:09

Nashaniva.com

У Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку плануюць адкрыць назіральную вышку, з якой можна будзе бачыць саркафаг над Чарнобыльскай АЭС, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Кіраўніцтва запаведніка паведаміла, што вышка будзе вышынёй больш за 5 метраў і атрымае зручны і бяспечны пад’ём для наведвальнікаў. Усярэдзіне плануецца зрабіць усё неабходнае для камфорту турыстаў, а для лепшага агляду будуць даступныя біноклі.

Асноўны від з гэтай пляцоўкі — на аб’ект «Укрыццё», больш вядомы як саркафаг над чацвёртым энергаблокам Чарнобыльскай АЭС. Пры добрых умовах надвор’я гэты аб’ект сапраўды можна ўбачыць з тэрыторыі запаведніка.

Пры гэтым адзначаецца, што на тэрыторыі запаведніка ўжо існуе пажарная вышка з шырокім аглядам, але яна не прызначаная для наведвальнікаў.

Фота: БелТА

Будаўніцтва новай назіральнай пляцоўкі ўжо вядзецца і, паводле планаў, яе могуць адкрыць ужо летам, папярэдне ў чэрвені. У запаведніку падкрэсліваюць, што развіццё інфраструктуры прыводзіць да росту турыстычнага патоку — штогод колькасць наведвальнікаў павялічваецца.

Чытайце таксама:

На Радаўніцу могілкі ў адселеных чарнобыльскіх вёсках можна наведваць без пропуску

«Чарнобыльскі шлях» у гэтым годзе пройдзе пад лозунгам «За незалежную бяз'ядзерную Беларусь»

Белгідрамет расказаў, што з радыяцыяй у Беларусі пасля інцыдэнту на Чарнобыльскай АЭС

На Чарнобыльскай АЭС папярэдзілі, што абарончы саркафаг можа не вытрымаць новага расійскага ўдару

Каментары да артыкула