У Мінску падлетак трапіў пад грузавік
Ён пераходзіў вуліцу праз пешаходны пераход.
Увечары 16 красавіка 29‑гадовы кіроўца грузавіка «МАЗ», рухаючыся па вуліцы Аладавых каля дома №11А, не прапусціў 16‑гадовага пешахода, які пераходзіў дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, і наехаў на яго.
Хлопца даставілі ў медыцынскую ўстанову для абследавання.