БЕЛ Ł РУС

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране

17.04.2026 / 07:59

Nashaniva.com

Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША, адказваючы на пытанне журналістаў наконт урэгулявання вайны ва Украіне.

Скрыншот відэа

«Украіна рухаецца наперад. Я хацеў бы, каб яны дамовіліся. Шчыра кажучы, ва Украіне гіне шмат людзей. Паглядзім, што будзе. Там адбываюцца падзеі. Мы засяроджаныя. Зараз мы засяроджаныя на Іране, спрабуючы дамагчыся завяршэння перамоваў. І я думаю, што калі вы паглядзіце, фондавы рынак у парадку. Цэны на нафту падаюць, і ўсё выглядае вельмі добра, што мы заключым здзелку з Іранам, і гэта будзе добрая здзелка», — сказаў ён журналістам перад Белым домам.

Наступны раўнд перамоваў наконт Ірана павінен прайсці ў найбліжэйшыя дні. Першы раўнд перамоваў скончыўся нічым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула