БЕЛ Ł РУС

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі

17.04.2026 / 10:48

Nashaniva.com

Мама настойліва спрабуе сабраць сям'ю ў кучу. У выніку аднаго нават панесла ў зубах.

Сям'ю пабачылі ў гаражным масіве на вуліцы Багуцкага, піша Newgrodno.by

«Глядзіце, які тут экшэн у гаражах. Ліса і куча лісянят», — пракаментаваў чытач мілае відэа.

Хутчэй за ўсё, мама-ліса вывела шчанюкоў на вячэрнюю прагулку. З’яўленне машыны стала для яе нечаканасцю.

Лісяняты святла фар не спалохаліся і працягвалі займацца сваімі справамі, а вось мама спрабавала сабраць іх у кучу. У выніку аднаго нават панесла ў зубах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула