Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі
Беларусы адрэагавалі на гэты пост вельмі эмацыйна.
Ганна Бонд. Скрыншот з яе інстаграма
«Выццё стаяла з балот, што накрылі архітэктурнае бюро. Па традыцыі Трэдс выў два дні, потым усе забыліся. Паглядзела рэпартаж — сумы ўражваюць. Пытанне падатковае. Хацела б я даведацца, а як там у іх за мяжой вы**ваюць за такія схемы? Яшчэ шкада, што ютуб прыбілі. Пакуль знайшла, дзе паглядзець навіны ў запісе, ажно спацела», — пракаментавала Ганна Бонд (Бандарчук) у сацсетцы Threads цікаўнасць сілавікоў да архітэктурнай студыі ZROBIM architects.
Крытычныя водгукі сабралі нашмат больш лайкаў, чым пост блогеркі. Больш за тое, многія водгукі былі вельмі рэзкія.
Адзін з каментатараў выказаў меркаванне, што такім чынам блогерка спрабуе прадэманстраваць лаяльнасць уладам, каб вярнуць сабе права працаваць на карпаратывах.
«Вылізваем сабе прабачэнне?))) І як? Ёсць вынікі? Дазваляюць весці карпаратывы? Ці пакуль не?» — іранізуюць у каментарах.
Іншы каментатар адзначае, што «Ганна ідэалагічна адкалібраваная і гатовая да працы на дзяржаўным ТБ».
«У студыю яе, побач з Азаронкам. Запал ужо адпаведны», — пішуць пад пастом.
Не абышлося і без заклікаў да сумлення: «Ці можна, бл**ь, захаваць рэшткі сумлення? Ты ж ведаеш, за што іх разграмілі і як гэта ў РБ робіцца».
Гучаць і пацанска-філасофскія сентэнцыі: «Чалавека, які згаджаецца, каб яго абасцалі замест пабіцця, і паб'юць, і абасцуць».
У падтрымку меркавання Ганны Бандарчук не выказаўся ні адзін чалавек.
Чытайце таксама:
Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў
Ганна Бонд плюецца ад канцэрта Алега Маямі. Паспрабавала нават вярнуць грошы