БЕЛ Ł РУС

Мінчанку затрымалі на даху гмаху. Але гэта была палова бяды

17.04.2026 / 12:07

Nashaniva.com

Жанчына залезла на дах аднаго з дамоў у Малінаўцы. Проста на даху яе затрымала міліцыя, пішуць Мінск-Навіны.

Фота: Realt.by

Усё пачалося з таго, што жанчыну на даху дома па вуліцы Слабадской заўважылі мінчане. Было падобна, што яна знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення. Тады людзі выклікалі міліцыю, і на месца выехаў нарад.

Калі міліцыянеры забраліся на дах і сталі задаваць жанчыне пытанні, яна ніяк не рэагавала. Было меркаванне, што жанчына хоча здзейсніць суіцыд. Каб прадухіліць гэта, міліцыянеры схапілі яе за рукі.

У гэты момант яна выпусціла спартыўную сумку, з якой выпаў шпрыц з наркотыкам.

Мінчанку павезлі на медыцынскае асведчанне, пасля чаго завялі крымінальную справу.

Жанчына цалкам прызнала віну і распавяла, што ўжо два гады ўжывала наркотык альфа-PVP. Гэта ж яна планавала зрабіць і на даху дома.

— Суд прызнаў яе вінаватай у незаконных без мэты збыту набыцці і захоўванні псіхатропных рэчываў і прэкурсораў псіхатропных рэчываў і на падставе ч. 1 арт. 328 КК прызначыў два гады хатняй хіміі. Акрамя таго, абвінавачаная павінна прайсці прымусовае лячэнне ад наркаманіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула