Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет
Папа выступіў з рэзкімі заявамі. Імёнаў ён не назваў, але ўсе і так ведаюць, хто гэтыя тыраны.
Папа Леў XIV. Фота: Stefano Costantino / SOPA Images / LightRocket via Getty Images
Папа Леў XIV рэзка выступіў супраць лідараў, якія трацяць мільярды на войны, і заявіў, што свет «разбурае жменька тыранаў».
Кіраўнік Каталіцкай царквы выказаў гэтыя незвычайна рэзкія як для Папы заўвагі ў Камеруне пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў яго ў сацыяльных сетках.
Леў, першы Папа-амерыканец, таксама раскрытыкаваў лідараў, што выкарыстоўваюць рэлігійную рыторыку для апраўдання войнаў, і заклікаў да «рашучай змены курсу».
«Уладары вайны робяць выгляд, што не ведаюць: разбураеш за секунду, а каб аднавіць, часта не хапае цэлага жыцця. Яны заплюшчваюць вочы на тое, што мільярды долараў трацяцца на забойствы і разбурэнні, але рэсурсаў, неабходных для лячэння, адукацыі і аднаўлення, нідзе не знайсці», — заявіў ён.
У сваіх апошніх заявах пантыфік не называў ніводнага канкрэтнага лідара.
«Жменька тыранаў руйнуе свет, а трымаюць яго на сваіх плячах мноства братоў і сясцёр!» — дадаў ён.