На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік
У Беларусі з’явіўся першы робат-прадавец пад назвай Цікавік. Ён пачаў працаваць на аўтазапраўцы ў вёсцы Яроміна Гомельскага раёна, паведаміла прэс-служба «Беларуснафты».
Гэты робат цалкам аўтаматызуе працэс пакупкі: сам прымае заказ, знаходзіць патрэбны тавар і выдае яго кліенту. У асартыменце ёсць шмат розных рэчаў — ад жавальнай гумкі да вялікіх каністраў з абмывальнай вадкасцю.
Праект стварылі разам некалькі арганізацый, і на яго рэалізацыю спатрэбіўся прыкладна год. За гэты час звычайны гандлёвы павільён пераабсталявалі пад робата і падзялілі на дзве часткі — для кліентаў і для тэхнічнага абслугоўвання.
Зараз Цікавік працуе кругласутачна і знаходзіцца на этапе праверкі. Спецыялісты глядзяць, наколькі ён хуткі, зручны і як на яго рэагуюць людзі. Калі вынікі будуць добрыя, такія робаты могуць з’явіцца і на іншых запраўках.
Чытайце таксама:
Украінскія дроны і робаты здольныя браць расіян у палон без прысутнасці людзей
Пад Мінскам на запраўцы працуе робат-барыста
Якія прафесіі штучны інтэлект хутка заменіць на 90%: вынікі новага даследавання
У Кітаі паліцыя «арыштавала» гуманоіднага робата, які напужаў на вуліцы пенсіянерку