Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку
Агент падпольнага руху «АТЭШ» здзейсніў дыверсію на электрападстанцыі ў Луганску. Яму ўдалося паспяхова пранікнуць на аб’ект і знішчыць электратрансфарматар.
Пажар ахапіў трансфарматарнае абсталяванне. Аднаўленне зойме некалькі тыдняў, піша РБК-Украіна.
Падстанцыя забяспечвала электраэнергіяй чыгуначны вузел, праз які кругласутачна праходзілі эшалоны з тэхнікай і боепрыпасамі.
Удар выклікаў затрымкі ў пастаўках груповак на Ліманскім і Канстанцінаўскім напрамках.
Цяпер расейцы вымушаныя перастройваць лагістыку і шукаць абыходныя шляхі.