БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка задаўся пытаннем: Павінен быць Нацыянальны гістарычны музей ці Нацыянальны музей

18.04.2026 / 13:08

Nashaniva.com

Палітык на суботніку шчыраваў на пляцоўцы будаўніцтва.

Фота: БелТА

«Нас, як гісторыкаў, некаторыя крытыкуюць за тое, што мы назвалі Нацыянальны гістарычны музей Беларусі. Гісторыі, наколькі я памятаю, у наш час давалася вызначэнне, што гэта навука пра мінулае, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але ж мы і сучаснасць тут адлюстроўваем, а можа, недзе і ў будучыню зазірнём. Можа быць, проста Нацыянальны музей Беларусі?»

Прытым на музеі ўжо вісіць назва — «Нацыянальны гістарычны музей Беларусі».

Працы па будаўніцтве будынка музея пачаліся ў лютым 2025 года. Зараз яго ўзвядзенне цалкам завершана. Вядуцца работы па афарбоўцы і аздабленні памяшканняў, афармленні інтэр’ераў. Магчыма, яго адкрыюць да 17 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула