БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны лідар Ірана заявіў пра гатоўнасць краіны «зноў нанесці паразу праціўнікам»

18.04.2026 / 15:28

Nashaniva.com

«Ісламская армія зараз мужна абараняе належныя ёй зямлю, ваду і сцяг, дакладна так жа, як яна гэта рабіла ў дзвюх папярэдніх навязаных войнах», — заявіў Маджтаба Хаменеі.

Фота: Majid Saeedi / Getty Images

«Абапіраючыся на магутную падтрымку Бога і народа, аб’яднаўшыся ў зладжаныя шэрагі і стоячы побач са сваімі таварышамі з іншых узброеных сіл, яна змагаецца з дзвюма вядучымі арміямі нявер’я і пыхі. І Ісламская армія прадэманстравала свету слабасць і прыніжэнне гэтых армій. Іранская армія па-ранейшаму абараняе нашу зямлю і тэрытарыяльныя воды краіны. Ваенна-марскія сілы ісламскай рэспублікі гатовы нанесці праціўнікам новую горкую паразу», — заявіў вярхоўны лідар Ірана.

Маджтаба Хаменеі пасля ранення, якое, меркавана, ён атрымаў падчас авіяўдару 28 лютага, не з'яўляецца на публіцы, але паведамляецца, што ён захоўвае яснасць розуму і ўдзельнічае ў ключавых рашэннях.

Паведамлялася, што менавіта ён прымаў рашэнні па дамове з ЗША 7 красавіка.

Чытайце таксама:

ІранРэжым у Іране змяніўся — прычым у горшы бок

Маджтаба Хаменеі захоўвае яснасць розуму і ўдзельнічае ў ключавых рашэннях, але яго твар знявечаны

Іран зноў закрыў Армузскі праліў

Два гандлёвыя судны падвергліся абстрэлу пры спробе прайсці праз Армузскі праліў

Каментары да артыкула