БЕЛ Ł РУС

Вольскі патлумачыў, чаму не будзе выступаць у Варшаве на адным фестывалі з расіянамі

18.04.2026 / 18:36

Nashaniva.com

Спявак Лявон Вольскі паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што ягоны гурт VOLSKI не будзе выступаць на варшаўскім фэстывалі Out Loud, дзе раней быў заяўлены ягоны ўдзел.

Лявон Вольскі. Фота: «Наша Ніва»

«Мы вельмі добра ставімся да ўдзельнікаў гэтай маштабнай акцыі і хацелі падтрымаць іх у выказваньні антываеннай, антытаталітарнай пазыцыі, але так супала, што 12 чэрвеня, то-бок, у час нашага меркаванага выступу, людзі, якія вызнаюць іншыя, адрозныя ад нашых, каштоўнасці, будуць святкаваць так званы «Дзень Расіі».

Выступ VOLSKI ў гэты дзень можа быць няслушна зразуметы і нават выкарыстаны варожымі сіламі ў іхніх дэструктыўных інтарэсах. Яшчэ раз выказваем сваю падтрымку ўдзельнікам OUT LOUD і да сустрэчы наступным разам!», — напісаў Лявон Вольскі.

Раней паведамлялася, што акрамя Лявона Вольскага з ягоным гуртом, у канцэрце павінны былі ўзяць удзел расійскія выканаўцы і гурты Noize MC, Манетачка, «Акварыум», «Машына часу», а таксама ўкраінскі гурт 20TOKENS. Усе яны цвёрда стаяць на антыпуцінскіх і праўкраінскіх пазіцыях.

Чытайце таксама:

Вольскі: «Пасля 2020 года людзі павярнуліся да мовы». Выйшаў пасмяротны выпуск «Мовы Нанова» з Мікітам Мелказёравым

Лявону Вольскаму — 60 гадоў

Лявон Вольскі змяніў імідж і паказаў новага члена сям’і — шчанюка-таксу ФОТА

Каментары да артыкула