БЕЛ Ł РУС

На пажары ў Лідзе загінулі тры чалавекі

19.04.2026 / 11:16

Nashaniva.com

Следчы камітэт высвятляе абставіны пажару ў Лідзе, які адбыўся ўчора ўвечары і ў выніку якога загінулі тры чалавекі.

Скрыншот з відэа

Паведамленне пра ўзгаранне ў кватэры паступіла каля 23:00 18 красавіка.

Падчас тушэння пажару ратавальнікі знайшлі целы трох мужчын: 66‑гадовага гаспадара і двух ягоных гасцей — 39 і 56 гадоў. Акрамя таго, пашкоджанні атрымала кватэра, размешчаная паверхам вышэй.

Па словах суседзяў, напярэдадні гаспадар запрасіў да сябе знаёмых і яны разам ужывалі алкаголь.

Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула