У Лагойскім раёне мужчына абгарэў, спальваючы смецце
Інцыдэнт адбыўся 18 красавіка ў вёсцы Панізоўе. Мужчына спальваў смецце на сваім участку і для гэтага выкарыстаў бензін. З-за парыву ветру агонь разам з гаручай вадкасцю перакінуўся на яго, піша «Мінская праўда».
Пацярпелага даставілі ў бальніцу, дзе яго змясцілі ў рэанімацыю. Медыкі дыягнаставалі апёкі галавы, шыі, грудзей і рук. Паводле ацэнак, пашкоджана каля 35% цела, апёкі маюць I—III ступень цяжкасці.