На Марсе знайшлі новыя прыкметы старажытнага акіяна
У паўночным паўшар’і Марса відаць шырокі і адносна роўны пояс рэльефу — кантынентальны шэльф.
Седыменталагічныя і мінералагічныя сведчанні асадкавых парод, гліністай стратыграфіі і дэльтаў адкрытых басейнаў уздоўж і ў межах выяўленага шэльфа. a, b — палярныя стэрэаграфічныя праекцыі выяўленага шэльфа, на якіх паказана 14 386 узвышшаў, інтэрпрэтаваных як утварэнні, што ўзніклі ў выніку адступлення мяжы «марсіянскага дыхатамічнага разлому». Гэтыя структуры складаюцца з слаёў слаістых адкладаў таўшчынёй да 500 м у паўднёвай частцы раўніны Хрыса (Chryse Planitia). Таксама адзначаюцца шырока распаўсюджаныя гліністыя пласты і дэльты адкрытых басейнаў, звязаныя з меркаванай старажытнай воднай сістэмай. Крыніца: Zaki, A.S., Lamb, M.P. Nature (2026). https://doi.org/10.1038/s41586-026-10381-2
Чырвоная планета калісьці магла быць зусім не такой сухой і безжыццёвай, як цяпер. Даследчыкі з Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута выявілі на Марсе геалагічныя структуры, якія паказваюць на існаванне вялізнага старажытнага акіяна. Ён мог займаць да траціны паверхні планеты, піша Nature.
Навукоўцы прааналізавалі звесткі з марсіянскіх арбітальных апаратаў і знайшлі ў Паўночным паўшар’і Марса шырокі і адносна роўны пояс рэльефу — кантынентальны шэльф.
Такая ж структура на зямлі ўтвараецца вакол акіянаў. Маштабы знойдзенага пояса адпавядаюць магчымаму старажытнаму акіяну, які існаваў мільёны гадоў, а то і даўжэй.
Але гэта яшчэ не ўсё. Дадатковым аргументам сталі дэльты старажытных рэк, якія супадаюць з меркаванай лініяй шэльфа.
Раней іх не разглядалі як ключавы доказ, але цяпер яны аб’ядноўваюць разрозненыя прыкметы ў адзіную карціну.