БЕЛ Ł РУС

«Рэактыўны шахед урэзаўся ў мой дом». Расіяне спрабавалі кропкавым ударам забіць дарадцу міністра абароны Украіны, спецыяліста па радыётэхналогіях

20.04.2026 / 12:14

Nashaniva.com

У дом Сяргея Бяскрэстнава — дарадцы міністра абароны Украіны, спецыяліста па радыётэхналогіях, вядомага пад пазыўным «Флэш», — ляцелі чатыры расійскія беспілотнікі тыпу «шахед», заявіў ён сам у фейсбуку.

Сяргей «Флэш» Бяскрэстнаў пасля ранення. Фота з ягонага фэйсбука

«Адзін кіраваны рэактыўны «Шахед» даляцеў і рэзнуўся ў сцяну майго дома. Дома ў мяне больш няма. Мяне зачапіла, але галоўнае — я цудам жывы», — напісаў Бяскрэстнаў на сваіх старонках сацсетак.

Раней кіраўнік Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Мікалай Калашнік паведаміў пра аднаго пацярпелага пры начной атацы на рэгіён — мужчыну 1974 года нараджэння, стан якога ацэньваецца лекарамі як стабільны.

Сяргей «Флэш» Бяскрэстнаў нарадзіўся ў 1974 годзе.

Удар па доме Бяскрэстнава ў Браварскім раёне Кіеўскай вобласці паказвае, што Расія таксама ўдасканальвае магчымасці сваіх дронаў. Яны здольныя наносіць і прыцэльныя ўдары. Раней атакі дронаў насілі пераважна выпадковы, часам беспарадачны характар як у выніку іх недасканаласці, так і пад уздзеяннем украінскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы, якія развіваліся ў тым ліку пад каардынацыяй Бяскрэстнава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула