БЕЛ Ł РУС

Ілля Протас аформіў 1+1 за «Хершы»

20.04.2026 / 13:40

Nashaniva.com

«Хершы» перамог «Рочэстэр» 5:4.

Ілья Протас, фота TheAHL.com

Беларус закінуў шайбу на 14‑й хвіліне ў большасці і аддаў асіст на 51-й. Такім чынам, у 69 гульнях сезона АХЛ ён мае 66 (29+37) пунктаў.

Протас стаў найлепшым бамбардзірам і снайперам каманды, а таксама заняў першае месца сярод навічкоў АХЛ па набраных балах.

Ілья Протас сыграў некалькі гульняў за клуб НХЛ «Вашынгтон кэпіталз», а цяпер паспяхова гуляе за «Хэршы беарз» з Амерыканскай хакейнай лігі AHL.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула