БЕЛ Ł РУС

Германія пераарыентуе сваю прамысловасць з аўтамабільнага на абарончы сектар

20.04.2026 / 16:22

Nashaniva.com

Аўтамабільныя заводы пераабсталёўваюцца пад вытворчасць узбраення.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Krisztian Bocsi / Bloomberg via Getty Images 

Германія пераарыентуе сваю прамысловасць з аўтамабільнага на абарончы сектар, піша The Wall Street Journal.

Нямецкая аўтавытворчасць цяпер у самым працяглым перыядзе стагнацыі з часоў Другой сусветнай вайны, бо змагаецца з канкурэнцыяй з боку Кітая і падзеннем попыту.

Mercedes-Benz паведаміў пра падзенне прыбытку на 49% за 2025 год, у той час як Volkswagen, другі па велічыні аўтавытворца ў свеце, заявіў, што яго прыбытак знізіўся на 44% за той жа перыяд, і абвясціў аб планах скараціць 50 000 працоўных месцаў у Германіі да 2030 года. Нават у Porsche аперацыйны прыбытак абваліўся на 98% у параўнанні з 2024 годам, які і без таго быў адным з найгоршых у яго сучаснай гісторыі.

Зараз, калі амерыканскія гарантыі бяспекі выглядаюць менш пэўнымі, а Еўропа спяшаецца пераўзброіцца, Берлін пазіцыянуе сябе як хрыбет абароннай прамысловасці кантынента.

Напрыклад, кампанія Schaeffler, адзін з вядучых сусветных пастаўшчыкоў аўтакампанентаў, які вырабляе ўсё — ад трансмісій да падшыпнікаў, — цяпер становіцца важным гульцом у абаронным сектары. Кампанія цяпер вырабляе рухавікі для дронаў, бортавыя сістэмы для бранятэхнікі і кампаненты для ваеннай авіяцыі.

Па ўсім прамысловым поясе Германіі завадскія лініі пераабсталёўваюцца пад механізмы еўрапейскага пераўзбраення.

Volkswagen вядзе перамовы з ізраільскімі кампаніямі з мэтай пачаць вытворчасць кампанентаў для ізраільскай сістэмы «Жалезны купал» да 2027 года. Шэраг кампаній увялі трэція змены, каб штампаваць зброю і боепрыпасы для Украіны. Ракеты-перахопнікі Patriot, якія доўгі час былі выключна амерыканскім прадуктам, неўзабаве пачнуць вырабляцца ў Германіі, каб задаволіць попыт, які рэзка вырас.

Паводле ўрадавых даных, амаль 90% еўрапейскага венчурнага капіталу, інвеставанага ў абаронныя тэхналогіі, ідзе ў нямецкія кампаніі.

Чытайце таксама:

Прыбытак Volkswagen упаў на 44%. Канцэрн скароціць 50 тысяч працоўных месцаў у Германіі

Сусветныя аўтавытворцы адзін за адным страчваюць прыбытак. Ва ўсім вінаваты пераход на электрамабілі?

Каментары да артыкула